14 снежня 2025, Нядзеля, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У брамах Віцебска прадаецца кватэра, у якой час спыніўся ў БССР

15
У брамах Віцебска прадаецца кватэра, у якой час спыніўся ў БССР

Колькі яна каштуе і як выглядае знутры?

У знакамітым доме проста насупраць чыгуначнага вакзала ў Віцебску выставілі на продаж кватэру, у якой захавалася амаль некранутая атмасфера пачатку 60-х. Там і старая савецкая мэбля, і арыгінальныя дзверы. Нават плітка там, відаць, з таго часу, піша Realt.

Гэты дом на Кірава, 2 — адна з вежаў варот Віцебска, якія бачыць кожны, хто прыязджае ў горад цягніком. Бо чыгуначны вакзал — проста насупраць гэтых будынкаў.

Дом на Кірава, 2 быў пабудаваны ў 1960 годзе, але па сутнасці і па напаўненні гэта сталінка. Справа ў тым, што першапачаткова яго планавалі ўзвесці крыху раней, але з-за недахопу грошай здачу дома давялося перанесці.

Жыллё ў доме прызначалася ў асноўным для чыгуначнікаў, але тут жылі і розныя вядомыя людзі, у тым ліку Героі СССР.

Цяпер на Realt у гэтым доме выставілі на продаж двухпакаёвую кватэру, па якой можна ўявіць, як тут жылі літаральна пасля засялення. Бо ў ёй захаваўся інтэр’ер пачатку 60-х.

Кватэра знаходзіцца на трэцім паверсе. Плошча — 54,2 квадратнага метра. Вышыня столяў — 3 метры. Планіроўка вось такая:

Як бачым, пакоі ў кватэры ізаляваныя. Унутры яны выглядаюць вось так:

З вокнаў аднаго з пакояў адкрываецца від на Прывакзальную плошчу.

Кухня — амаль 8 квадратных метраў. Тут можна ўбачыць арыгінальную плітку, якая захавалася з моманту здачы дома.

Санвузел у кватэры раздзельны. У ванне — тая ж арыгінальная плітка.

У двары дома — шмат зеляніны і арыгінальная зона адпачынку з лаўкамі і нават міні-скульптурамі львоў.

Дарэчы, у 2026 годзе ў доме плануюць правесці капрамонт.

За кватэру просяць 57 тысяч долараў. Метр выходзіць па 1051 долару.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках