Паважаныя санітары, будзьце пільныя: пацыент у зусім дрэнным стане
28- Тэлеграм-канал «Нік і Майк»
- 2.11.2025, 22:17
- 29,844
У кожнай вёсцы быў свой дзед, які на лаўцы распавядаў рознага кшталту небыліцы.
Узровень дыпламатыі аграхунты — як ён ёсць. У гэтым кароткім відэа ўсё выдатна. І нэўклюдныя спробы папрасіць прабачэння (якія, вядома, у Літве і ЗША не былі прынятыя. Як і ўся падобная геапалітычная мітусня). І адкрытая хлусня (чым ужо нікога не здзівіш). І сельская мацюкня (якую нават уласная прэс-служба вырашыла не выразаць, бо паказваць гэтага таварыша адэкватным усё складаней).
Па-за дужкамі гэтага кароткага кавалка яшчэ засталіся гопніцкія пагрозы («вось мы з Пынем як зададзім»), блытаныя тлумачэнні, што гэта літоўцы самі сябе атакуюць, платанічнае каханне з Ігарам Турам і шмат іншага крынжу.
На чарговае пераабуванне ў палёце нават не будзем звяртаць увагі.
У кожнай вёсцы быў свой дзед, які на лаўцы распавядаў рознага кшталту небыліцы. Гэтая размова і паводле антуражу, і паводле сэнсу мала чым адрознівалася. Шпіц справа на лаўцы толькі дапоўніў гэтую сумную карціну.
Паважаныя санітары, будзьце пільныя. Пацыенту зусім кепска…
Тэлеграм-канал «Нік і Майк»