14 снежня 2025, Нядзеля, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Там у нас увесь ўзвод ляжыць»

13
«Там у нас увесь ўзвод ляжыць»

ГУР апублікавала жудасны перахоп расіян.

Украінская разведка абнародавала чарговы радыёперахоп, у якім чутна, як расійскія акупанты арыентуюцца на полі бою па целах сваіх загінулых таварышаў.

Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.

У радыёперахопе, атрыманым украінскай разведкай, чутна, як адзін з маскавітаў, які рухаецца да баявых пазіцый, спрабуе зарыентавацца на мясцовасці па целах папярэдніх штурмавікоў, але не знаходзіць іх.

«Ён не ведае, рухацца яму далей ці не, таму што далей цел няма, ну ён іх не бачыць», — дакладвае камандзір групы ў рацыю.

З рацыі чутны загад працягваць рух і шукаць целы далей.

«Ну там жа ў нас увесь ўзвод ляжыць, таму трэба дайсці да першай, паглядзець што як, калі іх няма, тады ўжо вяртацца», — загадвае старэйшы начальнік.

«ГУР МА Украіны нагадвае: кожны расійскі ваеннаслужачы, які не жадае загінуць у «мясным штурме» і стаць арыенцірам мясцовасці, мае шанец захаваць жыццё», — нагадалі вайскоўцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках