Банк папярэдзіў, як беларусы могуць сапсаваць свае долары
15- 2.11.2025, 18:30
- 20,530
Валюту лепш не захоўваць у папяровых канвертах.
У беларускім банку распавялі, як трэба захоўваць наяўныя долары і іншую валюту, каб банкноты не сапсаваліся падчас захоўвання, паведамляе тэлеграм-канал «Сбер Банк (Беларусь)».
У фінустанове папярэдзілі, што пры захоўванні папяровыя грошы могуць лёгка сапсавацца і ў выніку страціць свае плацёжныя ўласцівасці. Даллары і еўра трэба захоўваць, выконваючы пэўныя правілы.
Так, не варта выкарыстоўваць стужкі для перавязкі грошай. Нельга захоўваць грошы ва вільготных памяшканнях. І таксама не варта складаць грошы ў папяровыя канверты.
— Самы надзейны спосаб — захоўваць наяўныя грошы ў фінустановах, — параілі ў банку.
У банкаўскіх установах купюры захоўваюцца ў спецыяльных сховішчах з пэўнымі тэмпературнымі рэжымамі, а таксама неабходнымі ўмовамі для падтрымання захаванасці валюты.