14 снежня 2025, Нядзеля, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілы Украіны нанеслі прыцэльныя ўдары па расіянах у Купянску

Узброеныя сілы Украіны нанеслі прыцэльныя ўдары па расіянах у Купянску

Украінскія воіны запаволілі наступ акупантаў.

Сілы абароны нанеслі прыцэльныя ўдары па расіянах у Купянску Харкаўскай вобласці. У выніку варожае наступленне там запаволілася.

Пра гэта ў тэлеэфіры паведаміў начальнік упраўлення камунікацыі Аб’яднаных сіл Віктар Трегубаў, паведамляе «Укрінформ».

Паводле слоў Трегубава, сітуацыя на Купянскім накірунку застаецца няпростай, аднак украінскія абаронцы стрымліваюць акупантаў і не даюць ім трапіць у цэнтр горада.

«Больш за тое, там ёсць падстава для асцярожнага аптымізму ў тым, што нават у паўночных раёнах, дзе яны спрабавалі сканцэнтраваць свае сілы, ім цяпер не вельмі салодка. Па іх было нанесена некалькі прыцэльных і цяжкіх удараў, у выніку чаго наступленне там цяпер запаволілася», — сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках