14 снежня 2025, Нядзеля, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне зладзілі забастоўку на Кубе

14
Расіяне зладзілі забастоўку на Кубе

Турысты з РФ пратэстуюць супраць засялення ў іншыя гатэлі.

У кубінскім гатэлі Los Cactus адбылася забастоўка з удзелам 15 расійскіх турыстаў — з-за ўрагану «Меліса» іх самалёт пасадзілі ў Варадэра замест Альгіна і пасялілі ў гатэль, дзе ўмовы аказаліся горшыя. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.

Паводле яго звестак, турысты ўжо трэція суткі начуюць на канапах каля стойкі рэгістрацыі і адмаўляюцца засяляцца ў прапанаваныя нумары.

Расіяне ўчынілі забастоўку пасля таго, як самалёт з турыстамі не змог прызямліцца ў аэрапорце Альгіна з-за разбурэнняў, выкліканых ураганам, і быў накіраваны ў Варадэра.

«Спачатку прадстаўнікі тураператараў (сярод іх — «Пегас Туристик») паабяцалі даставіць усіх у патрэбныя гатэлі аўтобусамі, але потым паведамілі, што дні адпачынку, відаць, давядзецца «кайфаваць» у мясцовых гатэлях», — адзначаецца ў паведамленні.

25 расіян накіравалі ў Los Cactus, але 15 чалавек адмовіліся засяляцца. Па іх словах, прапанаваны гатэль аказаўся ў паўтара раза таннейшы за аплачаныя гатэлі, а таксама выклікаў нараканні з-за антысанітарыі і наяўнасці тараканаў.

Турысты маюць намер працягваць забастоўкі да таго часу, пакуль іх не размесцяць у раней забраніраваных гатэлях. Цяпер яны знаходзяцца ў лобі Los Cactus, скардзяцца на недахоп ежы і адсутнасць умоў для адпачынку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках