Расія больш не патрэбная ні Пекіну, ні Вашынгтону
7- Андрэй Каваленка
- 17,364
Яе козыры згарэлі за адзін дзень.
Падобна, што Кітай і ЗША вырашылі не ваяваць паміж сабой, а зарабляць разам. Трамп і Сі Цзіньпін падпісваюць аднагадовую гандлёвую дамову пра рэдказямельныя металы і зніжэнне мытных пошлін, а паралельна гавораць пра «агульнае завяршэнне вайны ва Украіне».
Мовай дыпламатыі гэта азначае — Расія больш не патрэбная ні Пекіну, ні Вашынгтону. Яе козыры — танныя рэсурсы — згарэлі за адзін дзень.
Трамп наўпрост заявіў: «Мы будзем працаваць разам, каб спыніць вайну паміж РФ і Украінай». А Сі назваў курс Трампа «зрабіць Амерыку зноў вялікай» агульнай мэтай з «адраджэннем Кітая».
Яны не ворагі — яны партнёры. І гэта для Масквы — катастрофа.
Пакуль Пуцін запускае ракеты, рэальныя дамоўленасці пра будучы сусветны парадак прымаюцца без яго.
Кітай цяпер мае стымул гандляваць з Амерыкай, а не падтрымліваць таксічную вайну Крамля. Калі Пекін і Вашынгтон знойдуць новую формулу суіснавання, РФ проста застанецца па-за межамі цывілізаванага свету, у вечнай ролі сыравіннага прыдатку, але сітуацыйнага.
Андрэй Каваленка, Telegram