5 снежня 2025, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі эканаміст распавёў, што хавае Пуцін

7
Расійскі эканаміст распавёў, што хавае Пуцін

Эканоміка РФ у паўкроку ад рэцэсіі.

Расійскі эканаміст Алег Сухараў зрабіў шчырае прызнанне у прамым эфіры прапагандысцкага радыё «Камсамольская праўда». Ён папярэдзіў расіян, што эканоміка краіны ў паўкроку ад рэцэсіі, піша «Дыялог».

«Сітуацыя ў эканоміцы нядобрая. І яе чамусьці хаваюць… Відаць, каб не ўзварушваць насельніцтва, не давесці да апатыі. Палітычна-псіхалагічныя матывы прысутнічаюць», — растлумачыў Сухараў.

Ён прывёў канкрэтныя лічбы з афіцыйных зводак: за год асобныя галіны страцілі ад 10 да 20 працэнтаў вытворчасці. Асабліва цяжка даводзіцца металургіі, сельскагаспадарчаму і агульнаму машынабудаванню.

«Мы маем нават мінус у верасні 2025 года ў параўнанні з вераснем 2024-га, прычым мінус адчувальны: мінус 10, 15, а па асобных галінах нават мінус 20%», — падкрэсліў эксперт.

Ён папярэдзіў, што ў 2026 годзе сітуацыя пагоршыцца.

«У 2026-м будзе поўная рэцэсія! Бюджэт ужо нічога выцягнуць не можа», — папярэдзіў Сухараў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках