15 снежня 2025, панядзелак, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілы Украіны пачалі наносіць удары па падстанцыях Масквы

27
Узброеныя сілы Украіны пачалі наносіць удары па падстанцыях Масквы

Калі сталіца РФ пагрузіцца ў цемру?

Сцэнар блэкаўту ў Маскве цалкам рэальны. Сілы абароны Украіны ўжо пачалі наносіць удары па падстанцыях, якія забяспечваюць электразабеспячэнне расійскай сталіцы. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» расказала незалежная экспертка па пытаннях ядзернай энергетыкі і бяспекі Вольга Кашарная

Яна адзначыла, што хоць вакол Масквы існуе разветкаваная энергасістэма з некалькімі кальцавымі лініямі электразабеспячэння і магутнай СПА, бо туды сцягнулі ўсё магчымае. Паводле яе слоў, пераадолець гэтую абарону пакуль вельмі складана.

Экспертка па ядзернай энергетыцы і бяспецы дадала, што падстанцыя «Уладзімірская», якая нядаўна ўжо была паражаная, атрымлівае электрасілкаванне ад «Нагінскай», якая мае прамую сувязь з Масквой.

Кашарная адзначае, што ў гэтым раёне таксама размешчаны буйныя энергаёмістыя прамысловыя прадпрыемствы, напрыклад Ліпецкі металургічны камбінат і ваенныя заводы. Такім чынам, мэта удараў — не выклікаць масавы блэкаўт сярод мірнага насельніцтва, а вывесті з ладу аб’екты абаронна-прамысловага комплексу.

«Мы не ваюем супраць грамадзянскага насельніцтва, у адрозненне ад расіян. Вядома, трэба быць вельмі асцярожнымі, каб потым нас не абвінавачвалі ў «люстраных» дзеяннях», — рэзюмуе яна.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках