У Беларусі ўстанавілі першы аўтамат са шкарпэткамі
16- 7.11.2025, 16:49
- 4,386
Па прынцыпе працы ён нагадвае аўтаматы з напоямі або салодкасцямі.
У гандлёва-забаўляльным цэнтры «Трыніці» ў Гродне з’явіўся незвычайны аўтамат — прылада, якая прадае шкарпэткі. Гэта першы падобны вендынгавы апарат у Беларусі, піша «Онлайн».
Па прынцыпе працы ён нагадвае аўтаматы з напоямі або снэкамі: пакупнік выбірае ўпадабаны дызайн на экране і аплачвае куплю, пасля чаго шкарпэткі выпадаюць у спецыяльны адсек.
Асартымент — пераважна яскравыя мадэлі брэсцкай вытворчасці, а сярэдні кошт пары складае каля 5 рублёў.
Апарат усталяваны на другім паверсе ТРК, побач з крамай Colin’s. Паводле слоў арганізатараў праекта, ідэя накіраваная на тое, каб зрабіць куплю паўсядзённых рэчаў хуткай і зручнай.