Зяленскі: Масква зноў прайграла
1- 7.11.2025, 17:59
- 3,546
Украіну абралі ў Выканаўчы савет ЮНЕСКА.
Украіна стане членам Выканаўчага савета ЮНЕСКА. Яна набрала найбольш галасоў на выбарах.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у Telegram.
- Сёння Украіну абралі ў Выканаўчы савет ЮНЕСКА на 2025-2029 гады з найбольшай колькасцю галасоў. Разам з Румыніяй і Малдовай мы апярэдзілі Расію: ужо другі раз Масква прайграла выбары і не ўвойдзе ў склад Савета, - адзначыў прэзідэнт.
Кіраўнік украінскай дзяржавы падзякаваў дзяржавам, якія падтрымалі кандыдатуру Украіны.
Паводле слоў Зяленскага, Украіна будзе выкарыстоўваць усе магчымасці, якія дае ЮНЕСКА, каб аднаўляць жыццё, абараняць украінскую культуру, спадчыну і людзей.
- Мы забяспечым, каб усе формы расійскай агрэсіі - будзь то вайна або гібрыдныя пагрозы - атрымалі належны адпор. Альтэрнатывы міру няма. Час Маскве гэта ўсвядоміць, - дадаў ён.