Зяленскі зрабіў гучную заяву на тле сустрэчы Трампа і Орбана
1- 7.11.2025, 18:42
- 5,208
Прэзідэнт Украіны ўпэўнены, што венгерскаму прэм’ер-міністру не ўдасца перашкодзіць Украіне атрымаць сяброўства ў ЕС.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на тле сённяшняй сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана заявіў, што Украіна не дазволіць расіянам прадаваць нафту ў Еўропу.
Як адзначыў Зяленскі, адказваючы на пытанне карэспандэнта «УНІАН».
«Але ён павінен адразу зразумець і нашае стаўленне да гэтага. Мы не можам даць «рускім» магчымасці зарабляць на гэтым — на энергетыцы. І нават там, дзе нам скручваюць рукі з-за тых ці іншых кантрактаў, абавязацельстваў і г.д., мы ўсё роўна знойдзем выйсце, каб расійскай нафты ў Еўропе не было», — падкрэсліў Зяленскі.
Як сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы, вельмі добра, што ЗША ў гэтым зацікаўленыя.
«Але мы, як краіна, якая пад агрэсіяй Расіі, — мы дакладна ў гэтым зацікаўленыя. І Орбан, які пастаянна абмяркоўвае пытанні з рознымі гульцамі, важнымі, каб яны паўплывалі на нас, — на мой погляд, павінен будаваць сваю выбарчую кампанію не на нянавісці да Украіны, а на сяброўстве. І на тым, што, маўляў: глядзіце, у мяне ёсць праблема, давайце, дапамажыце, як яе вырашыць па энергетыцы. Ён думае не пра людзей, не пра рашэнне гэтай праблемы, а пра сябе. І яму здаецца, што на хейце да Украіны ён гэта зробіць. Ён не зробіць. Чаму? — Таму што мы не дазволім. Мы не дазволім «рускім» прадаваць туды нафту», — канстатуе Зяленскі.
Як дадаў прэзідэнт, гэта пытанне часу і пазіцый.
«Некаторыя рэчы мы проста не можам зрабіць сёння. Бо ёсць шмат розных залежнасцяў у гэтым пазле. Але карціну ў гэтым пазле мы ўсё роўна складзем. І ён гэта дакладна разумее. І ніхто на нас не зможа паўплываць. Проста ніхто», — сказаў Зяленскі.