Лукашэнка даў указанні, як дзейнічаць памежнікам на мяжы з Літвой
10- 7.11.2025, 20:54
- 15,170
Дыктатар сустрэўся са старшынём Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Аляксандр Лукашэнка 7 лістапада прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта Канстанціна Маластава. Пра гэта паведаміў набліжаны да дыктатара тэлеграм-канал.
«Аляксандр Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў беларускіх памежнікаў на мяжы з Літвой. У кантэксце абмеркавання, што адбылося, у найбліжэйшыя дні будзе наладжаная праца ўздоўж усёй беларуска-літоўскай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.
Якія менавіта ўказанні атрымаў Маластаў, не раскрываецца.