СМІ: Вэнс стане кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў 2028 годзе
15- 7.11.2025, 20:10
- 4,670
Рэспубліканцы ўжо вядуць барацьбу за пасаду пераемніка прэзідэнта Трампа.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа у прыватнай размове заявіў, што віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс будзе кандыдатам на пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў на выбарах 2028 года. Пра гэта паведамляе газета Politico са спасылкай на крыніцы.
«Рубіа прыватна чакае, што Вэнс стане кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2028 года», — гаворыцца ў паведамленні выдання.
Як піша газета, прыватныя каментары Рубіа — яскравы прыклад таго, як некаторыя рэспубліканцы ўжо вядуць барацьбу за пасаду пераемніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.