Генетыкі паведамілі пра велізарнае зніжэнне часткі рускіх у Маскве
- 7.11.2025, 20:15
- 9,974
Частка рускіх, якія на працягу трох пакаленняў нараджаліся ў сталіцы РФ, складае ўсяго 5%.
Частка рускіх у насельніцтве Масквы скарачаецца. У сталіцы РФ становіцца ўсё больш армян, таджыкаў, кіргізаў, і акрэслілася тэндэнцыя да змяншэння прадстаўнікоў славянскай папуляцыі. Такія высновы зрабілі аўтары дакладаў, прадстаўленых на Навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Генетыка-2025», піша mk.ru.
Навукоўцы-генетыкі паведамілі, што актыўны прыток мігрантаў уплывае на структуру генафонду сталіцы РФ і прыводзіць да змяншэння колькасці прадстаўнікоў карэнных этнасаў.
На думку спецыялістаў, аналагічныя працэсы адбываюцца і ў іншых расійскіх гарадах-мільённіках. Старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі папуляцыйнай генетыкі Інстытута агульнай генетыкі РАН Алеся Грачова адзначыла, што мігранты дэманструюць больш высокія паказчыкі нараджальнасці.
Даследчыкі склалі карту, якая адлюстроўвае нараджальнасць сярод розных этнічных груп, і прыйшлі да высновы, што найвышэйшыя паказчыкі ўласцівыя сем'ям выхадцаў з Узбекістана, Азербайджана і Арменіі.
– Асноўная папуляцыя ўяўляе сабой групу вельмі змешанага паходжання, – кажа Грачова. – <...> Частка асоб рускай нацыянальнасці, якія на працягу трох пакаленняў нараджаліся ў Маскве, складае ўсяго 5 (!) працэнтаў.
Эксперты лічаць, што гэтыя адрозненні ў узроўні нараджальнасці з цягам часу могуць адбіцца на этнічным і канфесійным складзе насельніцтва Расіі.