The Guardian: Вялікабрытанія гатовая накіраваць свае войскі ва Украіну
6- 7.11.2025, 21:05
- 7,286
Лондан разглядае магчымасць прамога ваеннага ўдзелу ў вайне РФ супраць Украіны.
Вялікабрытанія разглядае магчымасць прамога ваеннага ўдзелу ў вайне РФ супраць Украіны. Абнародаваныя планы прадугледжваюць выкарыстанне ўсяго спектра ваенных магчымасцей, паведамляе The Guardian.
«Ваенныя крыніцы заявілі, што брытанская армія ўступіць у вайну або будзе ўдзельнічаць у міратворчых аперацыях у пасляваеннай Украіне разам з саюзнікамі», – гаворыцца ў матэрыяле выдання.
Як паведамляе Guardian са спасылкай на ваенныя крыніцы, аперацыя можа праводзіцца ў рамках «кааліцыі ахвотных». У выпадку рэалізацыі гэтых планаў будуць задзейнічаныя розныя роды войскаў — ад знішчальнай авіяцыі да пяхотных падраздзяленняў.
Намеснік міністра абароны Вялікабрытаніі Люк Поллард пацвердзіў гатоўнасць краіны «забяспечваць бяспеку ўсходняга флангу НАТА». Пры гэтым ён падкрэсліў:
«Наша місія як краіны — аказваць падтрымку нашым саюзнікам па НАТА».
Раней брытанскія афіцыйныя асобы неаднаразова заяўлялі пра неабходнасць узмацнення падтрымкі Украіны.