17 снежня 2025, Серада, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадзяр арыгінальна заклікаў далучацца да ўкраінскіх Сіл Беспілотных Сістэм

4
Мадзяр арыгінальна заклікаў далучацца да ўкраінскіх Сіл Беспілотных Сістэм
Роберт «Мадзяр» Броўдзі

Відэа.

Камандуючы Сіл Беспілотных Сістэм Роберт «Мадзяр» Броўдзі апублікаваў арыгінальны ролік, які заклікае далучацца да СБС цывільных без баявога досведу.

«Мы шукаем не толькі «рэксаў». Нам патрэбныя і ботаны: галовастыя і рукастыя. І неабавязкова, каб два ў адным. Шукаем і тых, хто ніколі не трымаў аўтамата, толькі «мышку», — напісаў Мадзяр у сябе ў тэлеграм-канале.

Сілы Беспілотных Сістэм шукаюць тых, хто будзе ваяваць, не адрываючыся ад манітора або планшэта. Патрэбныя тыя, хто з дапамогай дронаў будзе на адлегласці «упарта ціснуць хробачню», — расказаў камандуючы.

«Ну, то бок з агнём у вачах і нянавісцю да ворага. Такія ж класныя, як нашы пабрацімы і пасестры ў гэтым відэа, якія ўжо далучыліся да СБС. Хопіць бегчы ад арміі. Ляці! Далучайся да Сіл Беспілотных Сістэм! Ты будзеш служыць там, дзе выбераш, і тым, кім выбераш асабіста», — заклікаў ён.

Акрамя таго, Мадзяр паведаміў, што на працягу першага тыдня з адкрыцця новага набору СБС ужо атрымалі амаль 5 тысяч заявак.

«4954 заяўкі на ўступленне ў СБС атрымана на працягу першага тыдня. Па адной заявцы кожныя 2 хвіліны з моманту старту. Без ружовых акуляраў. Паўтара года таму, падчас набору яшчэ ў 414 асобны полк «Птахі Мадзяра», паказчык ахвотных складаў 50 чалавек на месца, і мы набіралі ўсяго некалькі сотняў чалавек. Цяпер гаворка пра 15 000+ у інтарэсах цэлага роду войскаў — 12 падраздзяленняў Сілаў Беспілотных Сістэм. Часы змяніліся, а вайна працягваецца», — напісаў камандуючы СБС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках