Гродзенскіх блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных сродкаў, адпусцілі дадому
4- 7.11.2025, 22:07
- 6,178
З іх узялі падпіску аб нявыездзе.
Пасля трох сутак пад вартай 17‑гадовага Міхаіла Драгуна і 37‑гадовую Яўгенію Тарасенку адпусцілі. Паведамляецца, што яны супрацоўнічаюць са следствам і будуць чакаць суда на волі. З іх узялі падпіску аб нявыездзе.
Раней паведамлялася, што гродзенскія блогеры збралі каля 1,5 мільёна рублёў, абяцаючы накіраваць большую частку на лячэнне цяжкахворага дзіцяці. Але з гэтай сумы толькі 200 тысяч дайшлі да маці хлопчыка, 315 тысяч патрацілі на прызы, а астатняе — каля мільёна — пайшло на раскошнае жыццё: падарожжы, кватэру, аўто, гаджэты і казіно.
Паводле закона, блогерам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.