Амерыканскі дыпламат раскрытыкаваў Уіткофа
1- 1.12.2025, 14:28
- 5,074
Перамоўнік Трампа не разумее дэталяў.
Пасля ключавых перамоваў у Маямі вопытны амерыканскі дыпламат і былы памочнік дзяржсакратара ЗША Дэніэл Фрыд рэзка ацаніў падыход адміністрацыі Дональда Трампа да мірнага працэсу ў дачыненні да Украіны. У каментары для Kyiv Post ён заявіў, што словы дзяржсакратара Марка Рубіо былі правільнымі, але дзеянняў паводле іх — бракуе.
Фрыд адзначыў, што ЗША павінны спыніць «весці перамовы самі з сабой», у той час як украінцы, еўрапейцы і амерыканцы абмяркоўваюць умовы паміж сабой, а Масква не робіць ніякіх крокаў насустрач і захоўвае максімалісцкія патрабаванні.
На думку дыпламата, Вашынгтон павінен:
прадаставіць Украіне рэальныя гарантыі бяспекі,
забяспечыць абарону, якая зробіць немагчымым новае расійскае ўварванне,
і ліквідаваць «стартавую перавагу» Расіі, атрыманую з-за першапачатковага варыянта плана з 28 пунктаў, сфармаванага з улікам закулісных амерыкана-расійскіх кантактаў.