Чубараў адрэагаваў на словы Трампа пра Крым, які «з чатырох бакоў абмываецца акіянам»
4- 10.12.2025, 9:59
- 3,994
Старшыня Меджліса нагадаў пра нормы міжнароднага права.
Не кожны сусветны палітык павінен дасканала ведаць геаграфію або гісторыю Крыму і яго карэннага народа, — напісаў старшыня Меджліса Рэфат Чубараў у сваім тэлеграм-канале у адказ на заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што Крым «абмываецца чатырма акіянамі».
«Я не настойваю на тым, каб кожны сусветны палітык дасканала ведаў геаграфію або гісторыю Крыму і яго карэннага крымскататарскага народа», — адзначыў Чубараў.
У той жа час ён лічыць, што мае поўнае права чакаць ад іх элементарнага разумення асноў міжнароднага права. Таксама старшыня Меджліса нагадаў, што трэба неўхільна прытрымлівацца фундаментальных прынцыпаў Статута ААН, на якіх грунтуюцца міжнародныя адносіны.
«Ідзе гаворка пра суверэнную роўнасць дзяржаў, недапушчальнасць пагрозы або ўжывання сілы, неўмяшанне ва ўнутраныя справы, абавязак дзяржаў супрацоўнічаць паміж сабой, права народаў на самавызначэнне, а таксама добрасумленнае выкананне міжнародных абавязацельстваў», — дадаў ён.
Старшыня Меджліса падкрэсліў, што ўсе гэтыя прынцыпы накіраваныя на захаванне міру і бяспекі, развіццё ўзаемнай павагі і выкананне правоў чалавека.
Таму ён лічыць, што на падставе гэтых прынцыпаў лёс Крыму маюць права вызначаць толькі два суб'екты — Украінская дзяржава і карэнны крымскататарскі народ.
«Спробы іншых дыктаваць Украіне і крымскататарскаму народу, якой павінна быць будучыня Крыму, проста не дарэчныя», — заявіў Чубараў.