11 снежня 2025, Чацвер, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура рыхтуецца збегчы ў Беларусь?

31
Мадура рыхтуецца збегчы ў Беларусь?
Нікалас Мадура
Фота: Reuters

Лукашэнка сустрэўся з паслом Венесуэлы.

Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі Хесусам Рафаэлем Саласарам Вэласкесам. Як вынікае са словаў Лукашэнкі, дыпламат вярнуўся да яго пасля сустрэчы з кіраўніком гэтай краіны Нікаласам Мадура.

Дыктатар сустракаўся з Вэласкесам 25 лістапада. Тады ён прасіў перадаць Нікаласу Мадура, што яго заўсёды чакаюць у Беларусі.

ЗША ў апошнія месяцы сцягвалі ў Карыбскае мора значныя сілы. Да сярэдзіны лістапада колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у рэгіёне дасягнула 15 тыс. чалавек. Гэта найбуйнейшая групоўка войскаў ЗША на Карыбах за некалькі дзесяцігоддзяў.

29 лістапада ЗША абвясцілі пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай.

9 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «дні Мадуры палічаныя».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках