11 снежня 2025, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў завыў з-за затрымання ў Польшчы расійскага археолага

6
Пяскоў завыў з-за затрымання ў Польшчы расійскага археолага

Яго разшукувалі за незаконныя раскопкі ў акупаваным Крыме.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў выказаў абурэнне ў сувязі з затрыманнем польскімі праваахоўнікамі расійскага археолага, якога Украіна разысківае за незаконныя раскопкі ў акупаваным Крыме.

Пра гэта паведамляе ЕП.

Пяскоў назваў інцыдэнт «прававым беззаконнем» і заявіў, што Крэмль будзе дамагацца праз дыпламатычныя каналы абароны свайго грамадзяніна. «Найважнейшае цяпер — вызваліць расіяніна. Але, улічваючы азлобленасць, якая пануе ў дачыненні да нашай краіны ў Варшаве, гэта не самая прыдатная для паездак нашых грамадзян краіна», — дадаў ён.

Чакаецца, што Украіна неўзабаве накіруе Польшчы афіцыйны запыт аб экстрадыцыі. Пасля паступлення дакументаў суд вырашыць, ці ёсць падставы для выдачы падазраванага Украіне. За ўчыненае Буцягіну пагражае пакаранне ад аднаго да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Што папярэднічала?

У лістападзе 2024 года Служба бяспекі разам з Нацпаліцыяй і пракуратурай сабрала доказавую базу ў дачыненні да грамадзяніна РФ, які рабуе ўкраінскую культурную спадчыну ў часова акупаваным Крыме. Паводле ацэнак экспертаў, Украіне нанесеная шкода на суму больш за 200 млн грыўняў. Паведамлена пра падазрэнне археолагу расійскага «Дзяржаўнага Эрмітажа».

Сёння, 11 снежня 2025 года, стала вядома, што у Польшчы затрымалі вядомага расійскага археолага, супрацоўніка Эрмітажа Аляксандра Б., якога Украіна абвясціла ў міжнародны вышук за правядзенне незаконных археалагічных даследаванняў у акупаваным Крыме.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках