13 снежня 2025, Субота, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя

2
У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя

МНС выцягвала людзей з пашкоджанага аўто.

Onlíner паведамляе пра сур'ёзную аварыю ў сталічнай Стэпянцы, вуліца Карвата: адзін аўтамабіль апынуўся на баку. Як відаць на фота з месца здарэння, пацярпелага з пашкоджанага аўтамабіля выцягвае МНС. Акрамя выратавальнікаў, працуе брыгада хуткай дапамогі.

— У хуткую грузілі двух. Што датычыцца аўтамабіляў, то другі ўдзельнік ДТЗ заскочыў на бардзюр.

— Сёння каля 12:30 77-гадовы вадзіцель Renault, рухаючыся па мясцовым праездзе вуліц Карвата і Сувязістаў, паблізу дома №10 па вуліцы Сувязістаў, паводле папярэдняй інфармацыі, праявіў неўважлівасць падчас руху і здзейсніў наезд на аўтамабіль Mazda, што стаяў каля краю праезнай часткі, у выніку чаго перавярнуўся на бок, — каментуюць аварыю ў ДАІ.

Паведамляецца, што вадзіцель і 76-гадовая пасажырка Renault дастаўлены ў бальніцу для абследавання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках