13 снежня 2025, Субота, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Балгарыі сыходзіць у адстаўку на тле масавых пратэстаў

4
Урад Балгарыі сыходзіць у адстаўку на тле масавых пратэстаў

Кабінет Жэлязкава склаў паўнамоцтвы пад ціскам вуліцы.

Урад Балгарыі на чале з прэм'ер-міністрам Расэнам Жэлязкавым у чацвер, 11 снежня, абвясціў пра адстаўку на тле масавых антыўрадавых пратэстаў, якія апошнім часам ахапілі краіну, паведамляе Nova.bg.

Як сказаў Жэлязкаў, урадавая кааліцыя сабралася, каб абмеркаваць «выклікі, перад якімі мы стаім, і рашэнні, якія мы павінны прыняць».

«Цяпер, як таго патрабуе Канстытуцыя, улада зыходзіць з голасу народа. Мы чуем голас грамадзян, што пратэстуюць супраць кіравання. За адстаўку выказаліся маладыя, старыя, людзі розных этнасаў. Мы падтрымліваем энергію грамадства, заахвочваем яе», – адзначыў ён.

Паводле кіраўніка ўрада, яго камандзе ўдалося дабіцца далучэння Балгарыі да еўразоны, забяспечыць макраэканамічную стабільнасць і дасягнуць «беспрэцэдэнтнага росту даходаў».

«Прапанаваны намі праект бюджэту быў засяроджаны на сацыяльнай абароне і павышэнні пакупніцкай здольнасці грамадзян. Падобна, што гэтага не ўдалося цалкам растлумачыць, або нашы апаненты не здолелі гэтага зразумець. Пратэст быў накіраваны супраць самазадаволенасці і пыхі, супраць таго, як рэалізуюцца дэмакратычныя каштоўнасці. Менавіта таму ўрад падаў у адстаўку», – дадаў Жэлязкаў.

Адстаўка адбылася пасля шасці вотумаў недаверу з боку апазіцыі і шматтысячных пратэстаў у шэрагу населеных пунктаў у Балгарыі і за мяжой. Дэманстрацыі пачаліся як выяўленне незадаволенасці праектам бюджэту, які ўпершыню быў складзены ў еўра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках