Рютэ: Мы — наступная мэта Расіі
7- 11.12.2025, 17:58
- 5,908
Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны маштабаў Другой сусветнай вайны.
Прапагандысцкі тэзіс пра тое, што Расія, змагаючыся сёння з Захадам, нібыта працягвае справу сваіх дзядоў, якія перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, з’яўляецца адной з асноў рэжыму Уладзіміра Пуціна. Бясконцыя спасылкі на перамогу ў той вайне служаць ідэалагічным апраўданнем развязанай ім агрэсіі супраць Украіны, і цяпер гэта нарэшце ўсвядомілі ў Еўропе. Генеральны сакратар НАТА Марк Рютэ заклікаў рыхтавацца да не менш крывавай вайны, піша Reuters.
«Мы — наступная мэта Расіі», — заявіў Рютэ на канферэнцыі ў Берліне, паўтарыўшы, што рэжым Пуціна будзе гатовы ўжыць вайсковую сілу супраць НАТА на працягу пяці гадоў. «Канфлікт ля нашага парога», і падрыхтоўку да яго нельга адкладаць, настойваў ён: «Расія вярнула вайну ў Еўропу. І мы павінны быць гатовыя да вайны такога маштабу, якую перажылі нашы дзяды і прадзеды».
Паводле слоў Рютэ, далёка не ўсе ўсведамляюць сур’ёзнасць сітуацыі: «Баюся, занадта многія расслабленыя, занадта многія не адчуваюць вострай неабходнасці [дзейнічаць], занадта многія лічаць, што час на нашым баку. Гэта не так». Трэба хутка нарошчваць выдаткі на абарону і вытворчасць узбраенняў, каб прадухіліць поўнамаштабную вайну, якой ужо некалькі пакаленняў не бачылі, заявіў ён.
Разведчыкі, вайскоўцы і палітыкі еўрапейскіх краін неаднаразова заяўлялі, што Расія можа быць гатовая да нападу на краіны НАТА на працягу двух—пяці гадоў. Гаворка пра 2029 год як пра час магчымай канфлікту вядзецца не проста так, казаў напрыканцы лістапада на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы генеральны інспектар узброеных сіл Германіі Карстэн Бройер. «Ніхто проста не прыдумаў гэты год», ён заснаваны на «чыстым аналізе», растлумачыў ён: «Гэта не азначае, што Расія нападзе, але яна будзе ў стане гэта зрабіць».
Гэтыя тэрміны фігуравалі і ў дакладзе НАТА «Сумесная ацэнка пагроз» за 2023 год. Гібрыдная вайна, якую ўсё больш актыўна разгортваюць расійскія спецслужбы, цяпер разглядаецца ў кантэксце гэтага дакладу як падрыхтоўка да сапраўднага ўзброенага канфлікту, кажуць у еўрапейскіх разведслужбах.