Генсак НАТА: Я даўно перастаў спрабаваць зразумець Пуціна
5- 11.12.2025, 20:42
- 3,536
Марк Рутэ арыентуецца толькі на факты.
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў, што больш не спрабуе здагадвацца, што думае расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін, і замест гэтага арыентуецца выключна на факты.
Пра гэта паведамляе The Guardian.
Паводле слоў Рутэ, ён меў шматлікія размовы з Пуціным яшчэ як прэм’ер Нідэрландаў — пасля акупацыі Крыму і збіцця самалёта MH17.
«Я ўжо даўно перастаў здагадвацца, што ў яго ў галаве, а гляджу на факты», — адзначыў ён. Рутэ дадаў, што Пуцін, якога ён назваў дыктатарам, «гатовы ахвяраваць 1,1 мільёна ўласнага народа» дзеля «вар’яцкай гістарычнай ідэі».
«Факт, што ў вас ёсць дыктатар, гатовы ахвяраваць 1,1 мільёна ўласнага народа... калі ў вас ёсць дыктатар, гатовы зрабіць гэта, таму што мае вар’яцкую ідэю пра нейкую гістарычную мэту... тады вы павінны быць вельмі асцярожнымі, і мы павінны быць гатовымі», — падкрэсліў генсак НАТА.