Патрапіць у адзін з гарадоў-спадарожнікаў Мінска стала складаней
- 13.12.2025, 15:39
- 3,222
ДАІ назаўсёды перакрыла з'езд з трасы.
У мэтах бяспекі перакрылі з'езд з трасы ў адзін з гарадоў-спадарожнікаў Мінска.
Мера пастаянная і выкліканая неабходнасцю забеспячэння бяспекі.
З'езд з трасы Р-1 на вуліцу Брэстскую ў Фаніпалі цяпер закрыты, паведамілі ў ДАІ Дзяржынскага раёна, піша Fanipol.by.
Агароджы ўсталявалі на вуліцы Брэстскай каля дамоў №3 і 3а. Яны перакрываюць з'езд і выезд на трасу. Вадзіцелі на гэтым участку пастаянна парушалі ПДР.
«У мэтах бяспекі было прынята рашэнне ўсталяваць агароджу, каб вадзіцелі масава не парушалі і не карысталіся гэтым з'ездам. То бок цяпер ён будзе недаступны назаўсёды», — патлумачылі праваахоўнікі.
Гэта робіцца для прадухілення магчымых ДТЗ.
Справа ў тым, што дадзены выезд ніколі не быў прызначаны для з'езду на трасу. Тут няма паласы разгону і тармажэння. Але многія вадзіцелі ўсё адно аддавалі перавагу гэтаму шляху, каб трапіць на Р-1, нягледзячы на наяўнасць знака «Уезд забаронены» («кірпіч»).
Цяпер аўтамабілісты будуць вымушаныя выконваць правілы дарожнага руху і карыстацца бяспечнымі з'ездамі.