13 снежня 2025, Субота, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь накрыла хваля ВРІ і грыпу

Беларусь накрыла хваля ВРІ і грыпу

Выяўляюць і «пандэмічны штам».

У Беларусі адзначаецца сезоннае павелічэнне колькасці захварэлых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып, паведамілі ў Мінздароўі.

Пры гэтым узровень захваральнасці знаходзіцца ў межах сярэдніх шматгадовых паказчыкаў.

— Паводле даных лабараторных даследаванняў устаноўлена цыркуляцыя вірусаў грыпу А. Пераважна грыпу А (H3N2) (гэты штам яшчэ называюць ганконгскім) і А (H1N1 — так званы пандэмічны штам 2009 года). Таксама цыркулююць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бокапарвавірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каранавірусы, вірус SARS-CoV-2), — расказалі ў Мінздароўі.

Паводле даных медыкаў, часцей за ўсё заражаюцца тыя, хто не зрабіў прышчэпку ў гэтым сезоне. Большасць лечыцца амбулаторна.

— Павелічэння колькасці шпіталізаваных па прычыне захворвання на грып — не адзначаецца, — дадалі ў Мінздароўі.

— Вакцыны для прафілактыкі грыпу, якія прымяняюцца ў краіне, маюць актуальны штамавы склад і ўтрымліваюць дастатковую колькасць антыгенаў для зніжэння рызыкі заражэння грыпам, прадухілення развіцця цяжкага цячэння і неспрыяльнага зыходу захворвання, — расказалі ў Мінздароўі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках