13 снежня 2025, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы «Вясны» Бяляцкі, Лабковіч, Стэфановіч выйшлі на волю

1
Праваабаронцы «Вясны» Бяляцкі, Лабковіч, Стэфановіч выйшлі на волю
Уладзімір Лабковіч

Іх трымалі за кратамі чатыры гады і пяць месяцаў.

13 снежня з лукашэнкаўскіх турмаў былі вызвалены адразу 123 чалавекі. Сярод іх — кіраўнік і заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч. Іх трымалі за кратамі чатыры гады і пяць месяцаў.

Вызваленых з месцаў няволі, верагодна, вывезлі на тэрыторыю Літвы і, магчыма, Польшчы.

Нагадаем, што 14 ліпеня 2021 года да Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча, Валянціна Стэфановіча і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з вобыскамі. Праваабаронцаў абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». У сакавіку 2023 года Марына Запаснік прысудзіла ім вялікія тэрміны: Уладзіміру — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі.

Праваабаронцы не прызналі віны ні па адным артыкуле, які ім інкрыміналі. Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

Да гэтага часу застаецца за кратамі каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках