На расійскіх НПЗ успыхнулі маштабныя пажары
8- 14.12.2025, 9:20
- 9,716
У Афіпскім блэкаўт, у Урупінску — эвакуацыя жыхароў.
Нафтаперапрацоўчыя заводы ў Яраслаўлі, Краснадарскім краі і Валгаградскай вобласці атакуюць дроны. На НПЗ адбыліся ўзгаранні.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія Telegram-каналы.
Яраслаўль
У Яраслаўлі каля 23:00 пачалі раздавацца гукі паветранай трывогі.
Пазней на мясцовым тэлебачанні з'явілася папярэджанне пра небяспеку беспілотнікаў.

У аэрапорце Яраслаўля абвясцілі план «Ковер», ён не прымае і не адпраўляе рэйсы.
Мясцовыя жыхары мяркуюць, што невядомыя дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод «Славнефть-ЯНОС».
Валгаградская вобласць
Над горадам Урупінскам Валгаградскай вобласці мясцовыя жыхары таксама заўважылі дроны.
Відавочцы паведамлялі пра гукі выбухаў і пажар у раёне мясцовага нафтаперапрацоўчага завода.
У далейшым трапленне абломкаў беспілотніка ў НПЗ пацвердзіў губернатар рэгіёна Андрэй Бачараў. Ён паведаміў, што ў выніку гэтага зафіксавана ўзгаранне на нафтабазе.
Жыхароў дамоў, размешчаных вакол нафтабазы, эвакуююць.
Краснадарскі край
У пасёлку Афіпскім Краснадарскага краю таксама былі чутныя выбухі.
Мясцовыя паблікі са спасылкай на відавочцаў пісалі пра трапленне ў мясцовы НПЗ.
Таксама з'явіліся паведамленні пра тое, што ў пасёлку знікла святло. У сетцы з'явіліся фота і відэа абясточанага населенага пункта.