14 снежня 2025, Нядзеля, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лятай, як матылёк, джаль, як пчала»

8
«Лятай, як матылёк, джаль, як пчала»

ЗСУ стварылі «міні-РСЗА», здольныя біць па акупантах «Градамі»

Стала вядома, што ў ЗСУ з'явілася новая зброя, для стварэння якой не спатрэбіліся працяглыя распрацоўкі канструктарскіх бюро і мноства кантрактаў на вытворчасць.

Спрытныя розумы і рукі ўкраінскіх вайскоўцаў усталявалі на нямецкі аўтамабіль BMW накіроўвальнікі ад БМ-21 «Град», якія страляюць 122-мм снарадамі.

Відэа ракетных залпаў з міні-РСЗА апублікавалі ў Telegram-канале «Украіна 365».

«Лятай, як матылёк, джаль, як пчала», — калісьці сказаў вялікі баксёр Мухамед Алі і меў рацыю. Новыя самаробныя РСЗА маюць высокую мабільнасць, таму прызначаныя для хуткага разгортвання на пазіцыі, нанясення ракетных удараў і аператыўнага адыходу.

На відэа паказаны седан BMW 740i серыі E38; новая РСЗА, мяркуючы па ўсім, выкарыстоўваецца вайскоўцам 7-га батальёна 114-й асобнай брыгады Сіл тэрытарыяльнай абароны ЗСУ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках