14 снежня 2025, Нядзеля, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NSJ: Вашынгтон разумее, што Украіна ваюе за ўвесь Захад

3
NSJ: Вашынгтон разумее, што Украіна ваюе за ўвесь Захад

Нельга дапусціць стратэгічнай памылкі.

Амаль праз чатыры гады пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ЗША сутыкаюцца з дылемай: працягваць падтрымліваць Кіеў ці імкнуцца спыніць канфлікт, піша National Security Journal (пераклад — сайт Charter97.org).

Падтрымка Украіны грунтуецца не толькі на салідарнасці — Вашынгтон разумее, што Украіна фактычна ваюе за ўвесь Захад, стрымліваючы расійскія амбіцыі ў Еўропе. Аднак аднавіць кантроль над усімі тэрыторыямі, уключаючы Крым, Украіна ў агляднай перспектыве не зможа без краху рэжыму Пуціна. У той жа час Расія не здольная дамагчыся поўнага падпарадкавання Украіны — наадварот, вайна толькі ўзмацніла украінскую ідэнтычнасць і антырасійскія настроі.

На гэтым фоне ў ЗША абмяркоўваецца магчымасць прызнання Крыму расійскім дзеля дасягнення міру. Але такі крок, папярэджваюць эксперты, стаў бы вялізнай памылкай — як калісьці рашэнне адміністрацыі былога прэзідэнта ЗША Джорджа Буша прызнаць незалежнасць Косава. Тады Вашынгтон сцвярджаў, што гэта «унікальны выпадак» і не паўплывае на іншыя канфлікты. Аднак Масква выкарыстала гэты прэцэдэнт як апраўданне — спачатку для вайны ў Грузіі ў 2008 годзе, затым для анексіі Крыму.

Прызнанне Крыму сёння прадэманстравала б слабасць ЗША, як раней вывад войскаў з Афганістана, які Пуцін, на думку аналітыкаў, успрыняў як сігнал да ўварвання ва Украіну. Гэта ўмацавала б упэўненасць не толькі Крамля, але і Пекіна. Сі Цзіньпін мог бы разлічваць, што Вашынгтон з часам змірыцца і з сілавым захопам Тайваня.

Альтэрнатывай, лічаць аналітыкі, можа стаць мадэль часовага прызнання кантролю без юрыдычнага прызнання — як ЗША паступілі з акупацыяй краін Балтыі Савецкім Саюзам пасля Другой сусветнай вайны. Такі падыход захаваў магчымасць аднаўлення незалежнасці балтыйскіх краін праз дзесяцігоддзі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках