14 снежня 2025, Нядзеля, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такога адзінства людзей я не памятаю з 2020 года»

20
«Такога адзінства людзей я не памятаю з 2020 года»

Беларускія жанчыны масава фарбуюць вусны чырвонай памадай у падтрымку Марыі Калеснікавай.

Беларусы захапілі сацсеткі пастамі пра вызваленне палітвязняў. Беларускія жанчыны масава фарбуюць вусны чырвонай памадай у падтрымку Марыі Калеснікавай. Трэнд выйшаў і за межы Беларусі.

Журналісты «Салідарнасці» сабралі, што пішуць пра тое, што адбываецца.

«Калі беларусы будуць шчаслівыя, яны нікому не скажуць. Але Знак будзе».

«Вось заходзіш сёння ў Threads і разумееш, што тыя сотні тысяч на маршах у 2020 годзе ўсё яшчэ ёсць, менш іх не стала і ўсе памятаюць чырвоную памаду».

«Увесь Threads у чырвонай памадзе. Віншую беларускі народ са святам», — напісаў украінскі карыстальнік (перакладзена з украінскай).

«У Мінску сёння вечарам запускаюць салюты. Якія загадзя забаранілі».

«13.12.2025 у Беларусі выпусцілі 123 палітвязняў. Наплакалася, парадавалася, пабывала ў шоку, адчула велізарную пустэчу. Як балюча за ўсіх нас».

«Дачцэ 5 гадоў. Пабачыла ў мяне сёння чырвоную памаду і кажа:

— Мама, якая прыгожая чырвоная памада!

— Прыгожая, так. Ты нават не можаш сябе ўявіць, наколькі…».

Адна з карыстальніц паказала сваю перапіску з сваячкай:

— Плачу, — напісала дзяўчына.

— Так, я таксама. Проста ў касцёле, — адказала ёй сваячка.

Іншая дзяўчына спытала беларусаў, у якім месцы яны ўчора расплакаліся. Першы адказ быў: «Дома, на бытавай хіміі».

Адна беларуска падзялілася фатаграфіяй бутэлькі віна з выявай Марыі Калеснікавай.

«Я беларуска. Чытаю навіны з Польшчы. Плачу ў цэнтры горада. Падыходзяць палякі і адбываецца дыялог:

— У пані нешта здарылася? Патрэбна дапамога?

— Не, дзякуй! У мяне вельмі шчаслівы дзень!

— Дык давайце абдымемся!

Дзенькуе бардзо».

«Вельмі рады за братэрскі беларускі народ — сапраўды хвалюючы і знакавы дзень для ўсяго СНД. З любоўю з Кыргызскай Рэспублікі».

«Захажу ў Threads, і ў мяне ўся стужка сёння — Беларусь! Колькі прыгожых, цудоўных дзяўчат і жанчын. Мае мілыя, чырвонапамадныя, светлыя, добрыя, абдымаю ўсіх у гэты дзень і падзяляю вашыя пачуцці».

«Судзячы па стужцы, усе беларусы сёння злавілі гэты глыток шчасця, надзеі і шампанскага. І такога аб’яднання людзей я не памятаю з 2020 года — вось што значыць сапраўдныя лідары».

«Пасля сённяшняй ночы ў нас у Адэсе няма святла, вады. Невядома, калі будзе. Але гэта адзін з найшчаслівейшых дзён! Жыве Беларусь» (перакладзена з украінскай — С.).

«У мяне баліць вялікі палец на правай руцэ, таму што з раніцы я пралайкаў усіх нашых дзяўчат з чырвонай памадай».

«І самае першае, што спытаў у мяне брат, калі патэлефанаваў: «Ну што, раўеш там ужо?». А я запытала ў брата: «А малодшага выпусцілі?». Вось так і жывём».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках