Зяленскі: Мірны план спадабаецца не ўсім
8- 14.12.2025, 15:59
- 7,070
Прэзідэнт Украіны заінтрыгаваў заявай пра кампрамісы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў абвінавачанні з боку амерыканскага лідара Дональда Трампа, які заяўляў, што прапанаваны Злучанымі Штатамі мірны план нібыта не задавальняе толькі Зяленскага.
Сваё меркаванне ён выказаў у гутарцы з медыя, паведамляе Цензор.НЕТ.
Якім будзе план?
«Ну, можна каментаваць тыя ці іншыя словы. План не будзе такім, які спадабаецца ўсім. Безумоўна, ёсць шмат кампрамісаў у тым ці іншым фармаце плана. Апошнія каментары і змены па плане мы накіравалі ў Злучаныя Штаты Амерыкі», — сказаў Зяленскі.
Паводле яго слоў, найважнейшае, каб мірны план быў як мага больш справядлівым, перш за ўсё для Украіны, і дзейсным.
«Каб план сапраўды быў не проста паперкай, а важным крокам да заканчэння вайны. І што яшчэ важна, каб план быў такім, каб пасля яго падпісання ў Расіі не было магчымасці пачаць яшчэ адну, трэцюю агрэсію супраць украінскага народа», — адзначыў прэзідэнт Украіны.
Як паведамлялася, раней Трамп заявіў, што Зяленскі не падтрымлівае прапанаваны ЗША план завяршэння вайны.