Байцы Палка ім. Каліноўскага перадалі дапамогу беларускім палітвязням
4- 14.12.2025, 16:55
- 4,610
Палітвязняў учора вывезлі ва Украіну, хоць іх чакалі ў Літве.
Байцы Палка імя Кастуся Каліноўскага, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Каліноўцы», перадалі тэрміновую дапамогу палітвязням, якія ўчора выйшлі на волю і раптоўна былі дэпартаваныя ва Украіну, хоць іх чакалі ў Літве.
«Каліноўцы» набылі і перадалі вызваленым харчовыя прадукты, сродкі асабістай гігіены, а таксама мабільныя тэлефоны для наладжвання сувязі.
Як піша прэс-служба Палка, ім ужо ўдалося ператэлефанавацца з некаторымі з вызваленых. Паводле іх слоў, усе яны ў бяспецы і ім аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.
