ЗСУ ўразілі цягнік з гаручым для войскаў РФ у Крыме
5- 14.12.2025, 17:01
- 5,074
Відэа.
Падраздзяленні Сіл спецыяльных аперацый ЗСУ нанеслі ўдары па шэрагу ваенных мэт расійскіх войскаў на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай вобласці і ў Крыме.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны.
Адзначаецца, што для паражэння выкарыстоўваліся ўдарныя беспілотнікі FP-2.
У прыватнасці, у акупаваным Крыме паблізу населенага пункта Янтарнае украінскія дроны ўразілі цягнік з гаруча-змазачнымі матэрыяламі для арміі РФ падчас яго руху. Таксама пад удар трапіла нафтабаза ў раёне населенага пункта Батуміна.
Акрамя таго, у Данецкай вобласці ў Мар'янаўцы ССА ўразілі станцыю радыёэлектроннай барацьбы «Волна-2», а паблізу Докучаеўска — цэнтр падрыхтоўкі аператараў FPV-дронаў.
«Сілы спецыяльных аперацый працягваюць здзяйсняць асіметрычныя дзеянні для падрыву наступальных магчымасцяў расійскай арміі», — сказана ў подпісе да відэа.