15 снежня 2025, панядзелак, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На свабоду выйшаў былы інкасатар і экс-спецназаўца Ян Папковіч

2
На свабоду выйшаў былы інкасатар і экс-спецназаўца Ян Папковіч
Ян Папковіч

Яго затрымалі напярэдадні ад’езду з краіны.

Сярод палітзняволеных, якіх вызвалілі і дэпартавалі ва Украіну 13 снежня, аказаўся 33‑гадовы Ян Папковіч, былы інкасатар «Белгазпрамбанка» і экс-спецназаўца.

Пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ён звольніўся і збіраўся разам з жонкай і братам з’яжджаць у Польшчу. Але напярэдадні, 2 верасня 2022 года, яго затрымаў спецназ. Яго моцна збілі, таксама падстрэлілі і паранілі яго сабаку, перадае «Наша Ніва».

У сюжэтах БТ хлопца выставілі наёмнікам, які збіраўся ехаць на вайну ва Украіну.

У траўні 2023 года Папковіча асудзілі на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 342 КК (групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 361‑3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў узброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце). Ян сваёй віны не прызнаў.

У снежні 2023 года яго асудзілі па справе аб непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (арт. 411) і далі тры месяцы зняволення, а таксама змянілі рэжым утрымання на больш строгі. А ў красавіку 2025 года яму прызначылі яшчэ дзевяць месяцаў зняволення па тым жа артыкуле.

Да вызвалення Ян, паводле звестак «Вясны», знаходзіўся ў калоніі №20.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках