Кадыраў заявіў, што «сыт па горла» ўладай
- 14.12.2025, 19:57
- 6,656
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі не выключыў сыходу ў адстаўку.
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў падчас прамай лініі на тэлеканале ЧГТРК «Грозны» заявіў, што «сыт па горла» ўладай. Трансляцыя апублікаваная на сайце тэлерадыёкампаніі.
«Я думаю, што новыя сілы, новыя людзі былі б больш цікавымі. Паляпшэнне сітуацыі было б, калі б былі іншыя людзі», — сказаў Кадыраў, адказваючы на пытанне пра верагоднасць перавыбрання ў наступным годзе.
Да гэтага лідар рэспублікі заявіў пра гатоўнасць удзельнічаць у выбарах у 2026 годзе пры ўмове адпаведнай прапановы з боку дыктатара Расіі і падтрымкі з боку жыхароў рэгіёна.
Яшчэ вясной Рамзан Кадыраў заявіў, што просіць аб адстаўцы і спадзяецца, што зможа пакінуць пасаду.
Пазней сам Кадыраў патлумачыў, што не можа самастойна прыняць рашэнне аб адстаўцы — гэта можа зрабіць толькі Уладзімір Пуцін. Сябе ж кіраўнік Чачні назваў «пяхотнікам», які «выконвае загад».