15 снежня 2025, панядзелак, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХАМАС пацвердзіў гібель аднаго са сваіх ватажкоў

ХАМАС пацвердзіў гібель аднаго са сваіх ватажкоў

Ён адказваў за выраб зброі для тэрарыстычнай групоўкі.

Радыкальная ісламісцкая групоўка ХАМАС, прызнаная ў ЕС, ЗША і многіх іншых краінах тэрарыстычнай, пацвердзіла гібель у выніку ізраільскага ўдару аднаго са сваіх лідараў — Раэда Саада, адказнага за выраб зброі. Пра гэта ў нядзелю, 14 снежня, заявіў ватажок ХАМАС у сектары Газы Халіл аль-Хая у тэлеэфіры.

Ён настойвае на «законным праве» ХАМАС валодаць зброяй і на тым, што любое прапанаванне адносна наступнага этапу перамір'я ў сектары Газы павінна гэта ўлічваць. «Мы адкрытыя для ўсіх прапаноў, якія абараняюць гэта права і адначасова гарантуюць стварэнне палестынскай дзяржавы», — заявіў аль-Хая.

Тым часам раззбраенне ХАМАС з'яўляецца адным з ключавых патрабаванняў плана прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па мірным урэгуляванні на Блізкім Усходзе.

Напярэдадні пра смерць Саада абвясціў ізраільскі ўрад, назваўшы яго «адным з архітэктараў» маштабнага нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года. У заяве адзначалася, што «загад аб знішчэнні тэрарыста Раэда Саада» аддалі прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху і міністр абароны Ізраіль Кац. Яны пайшлі на такі крок у адказ на актывацыю баевікамі ХАМАС выбуховага прыстасавання, накіраванага супраць ізраільскай арміі, у зоне, якую яна кантралюе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках