Мінчанка знайшла чужую картку і за вечар «з'ела» ўвесь баланс
33- 14.12.2025, 20:39
- 12,328
Пачалося ўсё з пакупкі двух сметаннікаў.
У Заводскае РУУС звярнулася жыхарка раёна: з яе згубленай банкаўскай карткі прапалі каля 100 рублёў.
Як расказалі ў мінскай міліцыі, аператыўнікі хутка ўстанавілі, хто карыстаўся чужымі грашыма. Картку каля банкамата падняла 39-гадовая мінчанка — і замест таго, каб вярнуць, вырашыла «праверыць» яе магчымасці ў бліжэйшай краме.
Пачалося ўсё з пакупкі двух сметаннікаў. Потым, акрыленая тым, што разлік праходзіць, жанчына набрала цэлы прадуктовы кошык. Пасля пайшла па шаўрму і каву. Пакуль чакала замову, купіла яшчэ дзве сасіскі ў цесце, канцылярскія тавары і нешта ў аптэцы.
Калі сродкі на чужой картцы скончыліся, картка адправілася ў смеццеправод.
Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.