У Дубаі згулялі ў самы вялікі ў свеце тэтрыс
- 14.12.2025, 22:54
Фігуркі былі з дронаў.
У ААЭ ўсталявалі рэкорд, згуляўшы ў самы вялікі ў свеце тэтрыс.
Гульнявым полем стала Дубайская рамка.
Фігуры фармавалі каля 4 тыс. дронаў са змяняльнай падсветкай.
Перформанс прайшоў у рамках фіналу сусветнага турніру па Tetris, арганізаванага The Tetris Company сумесна з Red Bull.
Перад рэкорднай гульнёй прайшлі адборачныя этапы ў дзесятках краін – ад ЗША да Японіі. Усяго ў спаборніцтве ўдзельнічалі гульцы з 55 дзяржаў.
Пераможцам турніру стаў 19-гадовы студэнт з Турцыі. Ён атрымаў ганаровую грамату і «эксклюзіўны сакрэтны прыз», падрабязнасці якога арганізатары не раскрылі.
Арыгінальны тэтрыс быў створаны савецкім праграмістам Аляксеем Пажытновым. Сусветную вядомасць праекту забяспечыў прадпрымальнік Хэнк Роджэрс, які адыграў ключавую ролю ў міжнародным распаўсюдзе тэтрыса і развіцці брэнда.