15 снежня 2025, панядзелак, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія плануе прыняць Бабарыку і Калеснікаву

Германія плануе прыняць Бабарыку і Калеснікаву

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў ФРГ.

Германія плануе прыняць экс-палітвязняў Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрындт тэлеканалу ARD, перадае DW.

«Мы прымем прынамсі двух выбітных дзеячаў дэмакратычнага руху з Беларусі, бо мы зацікаўленыя ў тым, каб гэты дэмакратычны рух, нават калі ён мусіць развівацца па-за межамі краіны, мацнеў», — сказаў ён.

На ўдакладняльнае пытанне, пра каго ідзе гаворка, кіраўнік МУС Германіі адказаў, што гэта будуць Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка, «якія адыгралі вялікую ролю ў дэмакратычным руху» і нядаўна былі вызваленыя з беларускай турмы.

Цяпер 109 вызваленых беларускіх палітвязняў знаходзяцца ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках