Трамп паскардзіўся, што Меланію любяць больш за яго
- 15.12.2025, 1:12
- 1,298
Прэзідэнт ЗША заявіў, што яму гэта не падабаецца.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас каляднага прыёму ў Белым доме жартаўліва паскардзіўся, што публіка больш любіць першую лэдзі. Выступленне палітыка трансляваў APT News.
Стоячы побач з Меланіяй Трамп, прэзідэнт краіны адзначыў, што падчас кожнага свайго выступлення бачыць плакаты: «Мы любім нашу першую лэдзі».
«Што я магу зрабіць? Мне гэта не падабаецца, бо, здаецца, яны любяць яе больш, чым мяне, і гэта мяне не радуе. Я незадаволены», — сказаў Трамп.
Ён дадаў, што пагаворыць з жонкай з гэтай нагоды.