15 снежня 2025, панядзелак, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Сустрэча адбылася ў студзені 2025 года.

На прэс-канферэнцыі пасля вызвалення Віктар Бабарыка адказаў на пытанне «Зеркала» пра сустрэчу з Раманам Пратасевічам, якая адбылася ў калоніі ў студзені 2025 года. Экс-банкір распавёў, што з-за яе ён апынуўся ў штрафным ізалятары.

«Па выніках сустрэчы з Раманам Пратасевічам я паехаў, як кажуць зэкі, на кічу, то бок у штрафны ізалятар. Бо адказ на тое пытанне, якое ён мне задаў, быў няправільны. Таму я паехаў больш чым на два тыдні ў ШІЗА з памяшкання камернага тыпу. Гэта мінус», — адзначыў Бабарыка.

Аднак, паводле слоў экс-банкіра, у гэтай сустрэчы быў і плюс.

«За тры гады мяне пазбавілі ўсяго. Мне нічога нельга было перадаць, акрамя адной бандэролі на два кілаграмы. Праз паўгода пасля сустрэчы з Раманам я атрымаў два кілаграмы кавы. За гэта ім вельмі вялікі дзякуй», — падзяліўся Бабарыка.

8 студзеня 2025 года ў тэлеграм-канале Пратасевіча з’явіліся фота і відэа сустрэчы з палітвязнем Віктарам Бабарыкам у наваполацкай калоніі № 1.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках