15 снежня 2025, панядзелак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дно і ганьбішча

4
Дно і ганьбішча
Ігаль Левін

Расійскія ВКС — адрыжка некалішняй савецкай магутнасці.

Добры пост, сумленны, халодны душык зетанутым апалагетам «мы яшчэ не пачыналі» і «не бамбім дывановымі бамбардзіроўкамі і чугуннем па гарадах, як у Сірыі, бо нібыта гуманныя і шкадуем».

Не, проста вашы ВКС — гэта некампетэнтнае г*ўно, якое з 2022 года не змагло вырашыць задачу па забеспячэнні і заваяванні паветранай перавагі ў паветры Украіны.

Вось і ўсё. Але нават тады, калі вы асцерагаецеся, выкарыстоўваючы авіяцыю самым прымітыўным чынам — кідаючы ФАБ з УМПК як мага з вялікай адлегласці або запускаючы ракеты з ракетаносцаў, — нават у гэтых выпадках вас працягваюць біць і мінусаваць вам борты і лётчыкаў.

А таксама па ўнікальных апаратах, адзінкавых машынах, верталётах — хе…чаць па бортах на зямлі або і ўвогуле праводзяць аперацыі накшталт «Павуціны».

Але пыха і спесь вам ніколі не дазволяць паглядзець праўдзе ў вочы і прызнаць: «Мы некампетэнтныя, а нашы ВКС — гэта дно і ганьбішча, адрыжка некалішняй савецкай магутнасці».

Звычайна ў такім выпадку гучыць контраргумент: маўляў, а ў Украіны што, лепш?

Па-першае, Украіна не прэтэндавала і не прэтэндуе, у адрозненне ад РФ. Калі б рускія сумленна прызнавалі: «Так, мы бездарныя, усё ў нас пах…на, і мы не можам, не ўмеем», — то і спытаць з іх не было б чаго.

А па-другое, украінскія Паветраныя сілы, СПА і ПРА за час поўнамаштабнай вайны паказалі значна больш высокі клас, чым ВКС, адносна тых сродкаў і рэсурсаў, якімі валодаюць.

Гэта вельмі важны момант, бо ўсё ў нашым свеце пазнаецца ў параўнанні: знаходзячыся ў становішчы андэрдога, з 2022 года украінская авіяцыя дэманструе цуды вынаходлівасці і эфектыўнасці.

Хаця паводле плана і тэорыі, з улікам чаканняў наконт магутнасці ВКС, яе ўжо не павінна было б быць у першыя дні і тыдні поўнамаштабкі.

Што, дарэчы, тады і пісалі зетнікі, выдаючы свае вільготныя фантазіі за рэчаіснасць.

Ігаль Левін, Telegram

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках