15 снежня 2025, панядзелак, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы адкрылі дзівосны сімбіёз дэльфінаў з касаткамі

Навукоўцы адкрылі дзівосны сімбіёз дэльфінаў з касаткамі

Яны разам палююць.

Група даследчыкаў заўважыла ля ўзбярэжжа Канады касатак і дэльфінаў, якія дапамагаюць адно аднаму ў паляванні на рыбу. Пра гэта паведамляе The Washington Post.

Што б вы зрабілі, калі б былі галодным ціхаакіянскім белабокім дэльфінам і, прадчуваючы паеданне ласося, мусілі змірзіцца з тым, што рыба занадта вялікая, каб злавіць і праглынуць яе цалкам? Навукоўцы кажуць, што вы маглі б аб’яднацца з касаткай, піша выданне.

Каманда з Універсітэта Брытанскай Калумбіі пад кіраўніцтвам Эндру Трайтэса у жніўні 2020 года правяла даследаванне паводзінаў касатак. Навукоўцы выявілі, што кіты могуць аб’ядноўвацца з белабокімі дэльфінамі, каб больш паспяхова паляваць на ласося.

Як адзначаюць даследчыкі, дэльфінам лягчэй высочваць здабычу дзякуючы скаардынаваным сігналам эхалокацыі. Гэтым карыстаюцца касаткі, якія проста ідуць за імі. У сваю чаргу, кіты могуць разрываць ласося на кавалкі, якія пазней дастаюцца дэльфінам. Акрамя таго, касаткі дапамагаюць абараняць дэльфінаў ад іншых буйных драпежнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках