Нельга зноў наступіць на тыя ж граблі
2- Валерый Чалы
- 15.12.2025, 13:07
- 3,646
Украіне прапануюць новы «Будапешт».
Нам кажуць, што Дональд Трамп у выпадку прыняцця расійскіх патрабаванняў (нават адрэдагаваных амерыканскім бокам) абяцае Украіне гарантыі бяспекі, якія будуць прапісаныя «аналагічна арт. 5 Вашынгтонскай дамовы».
Хачу з усёй адказнасцю адзначыць, што арт. 5 Вашынгтонскай (дакладней, Паўночнаатлантычнай) дамовы, як і любы іншы артыкул гэтай міжнароднай дамовы, мае значэнне выключна пры выкананні ўсёй дамовы, то-бок пры забеспячэнні сяброўства Украіны ў НАТА.
Таксама Украіна не можа скарыстацца арт. 42(7) Дамовы аб Еўрапейскім саюзе, якая прадугледжвае, што ў выпадку ўзброенага нападу на дзяржаву — член Еўрапейскага саюза, іншыя дзяржавы-члены абавязаныя аказаць ёй дапамогу і садзейнічанне ўсімі магчымымі сродкамі ў адпаведнасці з арт. 51 Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, пакуль Украіна не стане членам ЕС.
Адпаведны артыкул у двухбаковых дамоўленасцях можа быць дзейсным толькі ў выпадку падпісання і ратыфікацыі Кангрэсам ЗША саюзніцкай дамовы паміж Украінай і ЗША, то-бок дамовы, якая прадугледжвае ў выпадку пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны ўцягванне ЗША ў вайну супраць агрэсара. Украіне трэба быць гатовай да ўзаемных абавязацельстваў.
Толькі так. Усё астатняе — «Будапешт‑2», або проста імітацыя гарантый бяспекі. Нельга зноў наступіць на тыя ж граблі!
Валерый Чалы, «Фэйсбук»