15 снежня 2025, панядзелак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На пару дзён хопіць»

«На пару дзён хопіць»

Жыхары Гомельшчыны масава скардзяцца на неякасны рамонт дарог.

Пасля восеньскіх дажджоў і першай зімовай слоты жыхары Гомельскай вобласці пачалі масава скардзіцца на стан дарог. Адзін з карыстальнікаў паказаў, як выглядае дарога на вуліцы ў аграгарадку Заспа Рэчыцкага раёна.

Па яго словах, у верасні тут паклалі новы асфальт, а ў снежні ён апынуўся пад вадой — мясцовы жыхар паказаў велізарныя лужыны на дарозе, піша «Флагшток».

Іншы прыклад — гамяльчук выклаў відэа з двара шматпавярхоўкі на вуліцы Фадзеева, 7, дзе таксама паклалі новы асфальт і які таксама ўвесь у лужынах нават пасля дробнага дажджу. Са слоў аўтара, «няма бардзюраў, усё тоне ў двары, затое грошы спісалі».

У каментарыях адказалі, што падобная сітуацыя і ў іншых дварах.

Яшчэ адзін гамяльчук паказаў кладку доўгачаканага асфальту проста ў бруд на вуліцы Грамадзянскай, 2. У каментарыях адрэагавалі з горкай іроніяй:

«На пару дзён хопіць».

«З першым снегам саскрабуць?»

«Асвоілі бюджэт. Цікава, хто-небудзь праверыць?»

Таксама ў каментарыях расказалі пра іншыя праблемныя двары і дарогі ў Гомелі, дзе «яма на яме».

А жыхар Рэчыцы выклаў фота пра тое, як пасля рамонтных прац на вуліцы Маладзёжнай, 34 праваліўся асфальт разам з пярэднімі коламі аўтамабіля і паставіў рытарычнае пытанне: хто будзе несці адказнасць — уладальнік аўтамабіля ці камунальныя службы?

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках