У расійскім Растове ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі
3- 15.12.2025, 14:15
- 3,350
Пасля атакі дронаў.
У адным з раёнаў расійскага Растова ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за атакі дронаў. Частка горада таксама засталася без ацяплення з-за аварыі на ЦЭЦ. Пра гэта паведаміла ў панядзелак, 15 снежня, выданне «Важныя гісторыі».
У Чыгуначным раёне Растова-на-Доне ўвялі лакальны рэжым НС з-за наступстваў атакі БПЛА, заявіў мэр горада Аляксандр Скрябін.
У выніку атакі загарэліся два аўтамабілі, пісаў губернатар Юрый Слюсар. Праект Exilenova+ апублікаваў кадры пажару, які ўзнік пасля атакі беспілотнікаў. Выданне Astra ўстанавіла, што ўспышка адбылася прыблізна ў раёне 128 дамоў на вуліцы Набярэжнай.
Акрамя гэтага, пашкоджаны трубаправод на ЦЭЦ-2, з-за чаго без цяпла і гарачага водазабеспячэння засталося больш за 1400 шматкватэрных дамоў і сацыяльных аб’ектаў. Улады сцвярджаюць, што прычынай была не атака дронаў, а «звычайная аварыя» на ЦЭЦ.
У выніку ўдару дронаў таксама была пашкоджана ЛЭП у Каменскім раёне Растоўскай вобласці, пацвердзіў Слюсар. З-за гэтага без водазабеспячэння засталіся жыхары мікрараёна Заводскі ў Каменску, хутара Маслоўка і станцыі Пагарэлава.