15 снежня 2025, панядзелак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі паразмаўляў з вызваленымі беларускімі палітвязнямі

3
Зяленскі паразмаўляў з вызваленымі беларускімі палітвязнямі
Уладзімір Зяленскі

Размова адбылася па відэасувязі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што правёў размову з вызваленымі беларускімі палітвязнямі, якіх вывезлі на тэрыторыю Украіны.

Размова па відэасувязі адбылася сёння, 15 снежня.

«Сёння раніцай паразмаўляў з вызваленымі палітычнымі вязнямі з Беларусі. Вельмі цаню добрыя словы пра Украіну і ўкраінцаў, а таксама чыткую, прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да расійскай агрэсіі. Гэта важна. Украіна і надалей будзе дапамагаць усім, хто дапамагае нам абараняць незалежнасць і жыццё людзей», — напісаў Зяленскі.

Судзячы з фота, у размове ўзялі ўдзел экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка, чальцы яго штаба Максім Знак і Марыя Калеснікава, праваабаронца Уладзімір Лабковіч, экс-галоўная рэдактарка сайта tut.by Марына Залатова і палітолаг Аляксандр Фядута.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках